Сэрвісы

Дэбаты «Чакаць нельга дзейнічаць»

Дэбаты «Чакаць нельга дзейнічаць»

30.04.2025 у рамках выхаваўчай работы выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства Г.В. Гуляй былі арганізаваны дэбаты «Чакаць нельга дзейнічаць» для студэнтаў 1 курса «рамана-германскай (англійскай) філалогіі».

Мэта мерапрыемства – фарміраванне каштоўнасных адносін да навакольнага асяроддзя і глыбокага разумення неадкладнасці экалагічных праблем, а таксама развіццё крытычнага мыслення і ўмення аргументаваць сваю пазіцыю.

У ходзе ажыўленых дэбатаў на англійскай мове студэнтам прадставілася магчымасць паглыбіцца ў аналіз складаных пытанняў, звязаных з нюансамі этычна адказнай мадэлі спажывання. Выступаючы ў ролях абаронцаў і апанентаў прапанаваных ім палажэнняў, удзельнікі абмеркавалі неабходнасць адказных адносін да рэсурсаў, важнасць сартавання і перапрацоўкі адходаў, надалі ўвагу этычным аспектам вытворчасці і рэкламы, і правам спажыўцоў у сучасным свеце.

Удзел у дэбатах паспрыяў развіццю крытычнага мыслення, здольнасцям будаваць пераканаўчыя аргументы, выяўляць слабыя месцы ў развагах апанентаў, адстойваць свой пункт гледжання і весці канструктыўны дыялог, удасканальваючы камунікатыўныя навыкі. Магчымасць не толькі стаць удзельнікамі розных каманд, але і пабываць у ролі суддзяў дазволіла студэнтам глыбей зразумець механізмы аргументацыі, надаць асаблівую ўвагу логіцы і структуры аргументу, ацаніць эфектыўнасць розных рытарычных прыёмаў і развіць навыкі аб'ектыўнай ацэнкі інфармацыі.

Студэнты падкрэслілі, што ўдзел у мерапрыемстве спрыяў усведамленню імі сваёй ролі ў вырашэнні экалагічных праблем і натхніў на актыўныя дзеянні ў гэтым напрамку.

IMG_2686.jpg

IMG_2657.jpg

IMG_2684.jpg

debaty0505.jpg

IMG_2638.jpg

IMG_2639.jpg

IMG_2683.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.