Сэрвісы

Студэнты напрамку спецыяльнасці “Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць” філфака БДУ наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Студэнты напрамку спецыяльнасці “Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць” філфака БДУ наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

8 мая 2025 года, напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі, студэнты-беларусісты 3 курса напрамку спецыяльнасці “Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць” філалагічнага факультэта БДУ разам з загадчыкам кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнтам Таццянай Марозавай наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Яны прынялі ўдзел у адкрыцці літаратурна-дакументальнай выставы “Я справай абраў сабе слова...”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Навума Кісліка – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага паэта-франтавіка, празаіка, перакладчыка, журналіста, члена Саюза пісьменнікаў БССР.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дырэктар архіва-музея Алена Макаранка, якая адзначыла важнасць гэтай дзяржаўнай установы як захавальніцы дакументальнай спадчыны дзеячаў літаратуры і мастацтва.

Пра экспазіцыю распавяла вядучы архівіст Таццяна Анпілогава, якая пазнаёміла прысутных з дакументамі выставы: рукапісамі вершаў, творчымі  напрацоўкамі, сшыткамі з вершамі, рэцэнзіямі, фатаграфіямі з сябрамі, перапіскай з пісьменнікамі, калегамі з асабістага фонду Навума Кісліка. Яна звярнула ўвагу на тое, што прадстаўленыя архіўныя матэрыялы сведчаць аб складаным жыццёвым і творчым шляху паэта-франтавіка, а таксама характарызуюць яго як выдатнага перакладчыка.

Пасля студэнтам правялі захапляльную экскурсію па архіву-музею, расказалі пра спецыфіку працы з асабістымі архівамі пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва і паказалі архіўныя сховішчы, у якіх вытрымліваецца спецыяльны тэмпературны рэжым, неабходны для захавання дакументаў.

Напрыканцы студэнты наведалі чытальную залу, дзе пазнаёміліся з правіламі яе наведвання і карыстання заказанымі дакументамі.

Вынікам наведвання архіва-музея студэнтамі-беларусістамі стала знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам паэта-франтавіка Навума Кісліка¸ а таксама атрыманне азнаямляльнай інфармацыі пра магчымасці пошуку матэрыялаў для напісання курсавых і дыпломных работ.

1747170932243.jpg

1747170932227.jpg

1747170932217.jpg

1747170932206.jpg

1747170932213.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.