Сэрвісы

Дыялогавая пляцоўка «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі беларускіх сем'яў»

Дыялогавая пляцоўка «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі беларускіх сем'яў»

12 мая на кафедры прыкладной лінгвістыкі адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная памяці пра Вялікую Айчынную вайну, у якой прынялі ўдзел навучэнцы Юрыдычнага каледжа БДУ і замежныя студэнты 1 курса з Туркменістана. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла кафедра прыкладной лінгвістыкі, а арганізатарамі сталі загадчыца кафедры Дарагакупец-Навіцкая Аксана Міхайлаўна і Шэлейка Вераніка Канстанцінаўна.

Навучэнцы каледжа расказалі студэнтам гісторыі пра сваіх родных, якія змагаліся на фронце, удзельнічалі ў падпольных арганізацыях і партызанскіх атрадах. Перад студэнтамі выступіла Тамара Іванаўна Доўнар, выкладчык гісторыі і кіраўнік гісторыка-патрыятычнага факультатыва «Спадчына» ў Юрыдычным каледжы БДУ. Яна расказала, які след у гісторыі кожнай беларускай сям'і пакінула вайна.

Потым студэнты абмеркавалі, дзеля чаго беларускай і туркменскай моладзі неабходна захоўваць і перадаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне новым пакаленням. Завяршылася сустрэча тым, што ўсе разам праспявалі пад гітару вядомыя ваенныя песні – «Кацюшу» і «Смуглянку».

Мерапрыемства стала значным крокам у фарміраванні ў студэнтаў разумення каштоўнасці памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і ролі Дня Перамогі ў сучасным грамадстве.

20250514_224917.jpg

20250514_224938.jpg

20250514_224956.jpg

20250514_224853.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image