Сэрвісы

Святло новых беларускіх казак

Святло новых беларускіх казак

17 чэрвеня 2025 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі падведзены вынікі выхаваўча-адукацыйнага праекта «Новыя беларускія казкі». Праект рапрацоўваўся сумесна са студэнтамі 3 курса рускай філалогіі (Іванова Дар’я, Іванова Ганна, Манкевіч Артур, Ганна Лецка, Таццяна Агіевіч) пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнта Таццяны Марозавай і загадчыка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Веры Дзянісенка. У арганізацыі і правядзенні выніковага мерапрыемства дапамагалі спецыялісты па забеспячэнні вучэбнага працэсу Кацярына Батура і Анастасія Сцельмашук.

Праца над праектам уключала некалькі этапаў. Напачатку студэнтам неабходна было адабраць з рэктраканверсіраваных запісаў традыцыйных казак з Фонду фальклорных матэрыялаў вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ казкі розных жанраў. Затым быў рэалізаваны этап напісання твораў новых беларускіх казак. Пасля гэтага выкладчыкі правялі рэдакцыйна-карэктарскую працу з творамі новых беларускіх казак, а студэнты падрыхтавалі сцэнарый для пастаноўкі трох казак на сцэне батлейкі. Завяршальным этапам праекта стала правядзенне рэпетыцый новай беларускай казкі-“пераможцы” на сцэне батлейкі. Ёю стала казка “Воўк і кабыла”, напісаная студэнткай 3 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Дар’яй Івановай.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы творчага ўздыму і натхнення. Удзельнікі падзяліліся ўражаннямі ад працы над рэалізацыяй праекта і абмеркавалі планы далейшага супрацоўніцтва.

Праект «Новыя беларускія казкі» стаў яскравым прыкладам таго, як традыцыйныя каштоўнасці могуць атрымаць новае жыццё ў сэрцах маладога пакалення, напаўняючы культурную спадчыну свежымі ідэямі і творчымі знаходкамі. Ён даказаў: будучыня беларускай культуры – у руках таленавітых маладых людзей, гатовых захоўваць свае карані і ствараць нешта па-сапраўднаму ўнікальнае і натхняльнае!

IMG_4447.JPG

IMG_4453.JPG

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.