Сэрвісы

АДЗІН НАРОД, АДЗІНАЯ РАДЗІМА

АДЗІН НАРОД, АДЗІНАЯ РАДЗІМА

18 верасня 2025 года са студэнтамі 1–4 курсаў спецыяльнасцей  «Беларуская філалогія» і «Славянская філалогія» дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства А.Л. Садоўскай была арганізавана тэматычная віктарына «Адзін народ, адзіная Радзіма», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў нашай краіне з 2021 года 17 верасня. Змест віктарыны быў скіраваны на актуалізацыю і асэнсаванне пытанняў, звязаных з гісторыяй  ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, самабытнасцю беларускай мовы і этнакультуры, сучаснымі дасягненнямі нашай краіны. Мерапрыемства скіравана на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнага выхавання студэнтаў філалагічнага факультэта.

Студэнты 1 курса славянскай філалогіі праслухалі лекцыю «Родная мова як фактар яднання нацыі», паразважалі пра важнасць этнічнай функцыі беларускай нацыянальнай мовы ў сучасным грамадстве і родную мову  як элемент этнічнай кансалідацыі, далучанасці кожнага грамадзяніна да свайго народа, як аснову нацыянальнай самасвядомасці, станаўлення дзяржаўнасці і культурны код нацыі. Таксама першакурснікамі была зладжана прэзентацыя віншавальных паштовак на роднай мове «З Днём нараджэння, Мінск», прымеркаваная да 958-годдзя г. Мінска.

ph1333643.jpg

ph13336432.jpg

ph13336433.jpg

ph13336434.jpg

ph13336435.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.