Сэрвісы

Круглы стол “Колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек”

Круглы стол “Колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек”

А вы ведалі, што самая распаўсюджаная ў Еўропе па колькасці носьбітаў і тэрыторыі пашырэння мова – руская? На ёй гавораць прыкладна 150 мільёнаў чалавек. За рускай мовай з вялікім адрывам ідуць нямецкая – каля 95 мільёнаў, французская – 66 мільёнаў, англійская – 63 мільёны, іспанская і польская – прыкладна па 40 мільёнаў носьбітаў. А яшчэ ў Еўропе налічваецца 225 аўтахтонных моў, дзве трэці з якіх – мёртвыя, або знаходзяцца на мяжы знікнення…

Пра гэта і многае іншае ішла гаворка на круглым стале, прысвечаным Еўрапейскаму дню моў, які традыцыйна адзначаецца 26 верасня і быў праведзены са студэнтамі-культуролагамі першага курса на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ (арганізатар – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістунова).

Сярод іншага прагучалі і асноўныя мэты адзначэння гэтага свята: прыцягненне ўвагі да вывучэння моў з мэтай павышэння ўзроўню міжкультурнага і міжмоўнага ўзаемаразумення; дэманстрацыя багацця моўнай і культурнай разнастайнасці Еўропы; заахвочванне да вывучэння розных моў.

На заканчэнне студэнтам было прапанавана пісьмова выказаць свае разважанні адносна выказвання “Колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек”. Для будучых культуролагаў вельмі важна ведаць і разумець адметнасць сучаснай полікультурнай і полілінгвальнай рэчаіснасці.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.