Сэрвісы

Ведаць свае карані

Ведаць свае карані

02.10.2025 у рамках працы па сямейнаму і гендэрнаму выхаванню моладзі старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок, Л.Р. Папоўская і студэнты 1-2 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” прадставілі фотапрэзентацыі на тэму “Гісторыя маёй сям’і на старонках сямейнага альбома”. Мэта мерапрыемства – развіццё цікавасці да сямейных сувязяў і традыцый, стымуляванне роздуму пра ролю старэйшага пакалення ў перадачы вопыту і фарміраванні каштоўнасцей кожнай асобна ўзятай сям’і. Студэнты групы адзначылі, што падрыхтоўка прац у прапанаваным фармаце стала для іх добрым стымулам не толькі для таго, каб пагутарыць са сваімі блізкімі, але і адкрыць для сябе ўнікальныя і раней невядомыя ім факты з гісторыіі сямейных узаемаадносін. Для кожнага чалавека сям’я – гэта самая высакародная сфера яго жыцця. І няхай у ёй таксама бываюць буры і непагадзь, яны ніколі не даб’юцца сваіх разбуральных мэтаў, пакуль мы ўсе будзем берагчы свой сямейны архіў, ведаць свае карані і захоўваць сувязь паміж дзецьмі і бацькамі.

ph0810202593717363.jpg

ph08102025398233109.jpg

ph08102025627128838.jpg

ph08102025736183709.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image