Сэрвісы

АДРАДЖЭННЕ НАВУКОВАЙ ТРАДЫЦЫІ

 АДРАДЖЭННЕ НАВУКОВАЙ ТРАДЫЦЫІ

9–10 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская і беларуская літаратуры рубяжа XX–XXI стагоддзяў". Гэтае мерапрыемства з'яўляецца адраджэннем традыцыі кафедры рускай літаратуры ў перыяд кіраўніцтва прафесара Святланы Якаўлеўны Ганчаровай-Грабоўскай. Канферэнцыя мае рэпутацыю акадэмічнай літаратуразнаўчай падзеі ў навуковай супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Сёлета яна была прымеркавана да юбілеяў прафесараў Святланы Якаўлеўны Ганчаровай-Грабоўскай і Ірыны Сцяпанаўны Скарапанавай, вядомых спецыялістаў па сучаснай рускай літаратуры, якія маюць шматлікіх вучняў як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 70 чалавек. Гэта дактары навук,  дацэнты і маладыя даследчыкі з Беларусі і вядучых ВНУ Расійскай Федэрацыі, геаграфія якіх уключала ў сябе: Маскву, Санкт-Пецярбург, Перм, Курск, Самару, Краснаярск, Варонеж, Тамбоў, Яраслаўль. У мерапрыемстве таксама выступілі з дакладамі вучоныя з Чарнагорыі і Кітая.

Урачыстае пленарнае паседжанне адбылося ў Доме Масквы ў Менску. На ім да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта С.А. Важнік. Ён павіншаваў юбіляраў – унікальных людзей, вучоных з сусветным імем, якія прысвяцілі сваё жыццё навуцы і універсітэту, і пажадаў удзельнікам плённай працы. Загадчык кафедры рускай літаратуры Т.П. Сідарава падзякавала ганаровым гасцям канферэнцыі і зачытала віншавальныя тэлеграмы, якія прыйшлі ў адрас юбіляраў з розных канцоў свету.

У Доме Масквы таксама адбылася выстава навуковых прац С.Я. Ганчаровай-Грабоўскай і І.С. Скарапанавай.

Другі дзень прайшоў у аўдыторыях філалагічнага факультэта, дзе на секцыйных пасяджэннях былі разгледжаны актуальныя для сучаснага літаратуразнаўства пытанні: тэндэнцыі развіцця сучаснага літаратурнага працэсу ў прозе, паэзіі і драматургіі; трансфармацыі і мадыфікацыі жанравага канону; параўнальны аналіз і ўзаемадзеянне рускай і беларускай літаратур; аўтарскія стратэгіі і іх спецыфіка ў сучаснай літаратуры.

Для студэнтаў 1 і 3 курсаў былі арганізаваны адкрытыя мерапрыемствы: майстар-клас па сучаснай паэзіі М.У. Волкавай (г. Масква) і лекцыя па сучаснай прозе прафесара Н.С. Цветавай (Санкт-Пецярбург).

У ходзе канферэнцыі адбыліся перагаворы дэкана С.А. Важніка з яго калегам з Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта С.П. Праведнікавым на прадмет магчымага супрацоўніцтва; а таксама дзелавыя сустрэчы намесніка дэкана па навуковай рабоце Т.В. Мальцэвіч і загадчыка кафедры рускай мовы С.І. Роўды з прафесарамі С.П. Праведнікавым (г. Курск) і Андрыч Недай (Чарнагорыя).

Спадзяемся, што праведзенае мерапрыемства дасць магчымасць умацаваць навуковае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і пашырыць міжнародную прысутнасць беларускай навукі і культуры ў навуковым свеце.

tm10000194php39_2.jpg

tm10000194php39_3__копия.jpg

 tm10000194php39_5.jpg

tm10000194php39_4.jpg

tm10000194php39_1.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.