Сэрвісы

Тыдзень бацькоўскай любові

Тыдзень бацькоўскай любові

Сустрэча з пісьменнікам

16 кастрычніка 2025 года ў Мінскай абласнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася літаратурная сустрэча “Фантастыка і рэальнасць у творах Генадзя Аўласенкі”, прысвечаная 70-гадоваму юбілею вядомага беларускага пісьменніка. Г.П.Аўласенка шмат піша на беларускай і рускай мовах для дзяцей, а таксама вядомы як аўтар твораў у жанры фэнтэзі.

Сярод прысутных былі і прадстаўнікі філалагічнага факультэта БДУ, у тым ліку студэнты другога курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, якія прыйшлі туды разам з куратарам М.І.Свістуновай. Пасля афіцыйных віншаванняў з юбілеем, Генадзь Пятровіч расказаў пра свой творчы і жыццёвы шлях, прачытаў уласныя вершы, адказаў на пытанні. Сустрэчы з пісьменнікамі для заўтрашніх філолагаў – гэта спосаб лепш зразумець сферу будучай прафесійнай дзейнасці, яе асаблівасці і важнасць.

Больш падрабязна пра сустрэчу можна прачытаць па спасылцы.

t211020258768345567656_tt.jpg

ph2110202535466878.jpg

Конкурс чытальнікаў “Святло бацькоўскай любові”

16 кастрычніка 2025 г. студэнт 3 курса спецыяльнасці “Беларуская фіілалогія” Алесь Дубоўскі прадставіў філалагічны факультэт БДУ на конкурсе чытальнікаў літаратурных твораў “Святло бацькоўскай любові”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Маскоўскі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска сумесна з Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска

Па выніках конкурсу Алесь заняў другое месца. Віншуем і ганарымся!

ph21102025574555645645.jpg

“Насіце бацькоў на руках…”:

маці і бацька ў беларускай літаратуры

Бацька і маці ад Бога ў хаце,

Калі жывуць яшчэ бацькі,

Заўсёды знойдзеш ты прытулак,

Яны – твой тыл і паратунак,

Калі жывуць яшчэ бацькі...

 А. Грачанікаў

 

18 кастрычніка 2025 г. студэнты 13-й групы 1-га курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” і куратар групы дацэнт Ірыны Шматкова правялі літаратурную імпрэзу да Тыдня бацькоўскай любові «“Насіце бацькоў на руках…”: маці і бацька ў беларускай літаратуры». У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава.

Дацэнт Ірына Шматкова распавяла пра вобразы маці і бацькі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна і інш. Аповед суправаджаўся прэзентацыяй з фотаздымкамі пісьменнікаў, іх бацькоў і дзяцей, гучалі вершы беларускіх паэтаў.

Таленавітыя студэнты-паланісты 1 курса прадэманстравалі свае разнастайныя творчыя здольнасці: Алеся Гамідава прачытала свой верш “Пяшчотныя словы да роднай матулі…”, Марыя Каляда – апавяданне “Гняздо, якое адкрывае неба…”, Вольга Дзячук выканала пад уласны акампанемент на гітары песню “Мама”, Яўген Новік і Уладзіслаў Пранчак таксама падзяліліся сваімі паэтычнымі творамі пра маці, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан прачытала свае дзіцячыя вершы пра любімых матулю і тату, а Кірыл Архіпаўцаў прадставіў літаратурную замалёўку аб Цётцы (Алаізе Пашкевіч) – маці ўсяго беларускага народа, прадэкламаваў на памяць прысвячэнне Анатоля Сыса гэтай выдатнай пісьменніцы.

Усе прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што пaкyль жывуць бацькі, пакуль ёсць каму сказаць гэтыя пявучыя словы “мама, тата”, мы адчуваем сябе маладымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. I тaмy тpэбa бepaгчы, шaнaвaць i любiць cвaix мaцi і бацьку, нe гopa, a paдacць i квeткi пpынociць iм, іх сапраўды трэба насіць на руках!

ph21102025834763476736476342.jpg

ph21102025873487387487587545.jpg

ph21102025874837487857567567.jpg

ph21102025874873874656.jpg

ph21102025988717267346765446.jpg

Круглы стол «Бацька – настаўнік і сябар»

21.10.2025 у рамках сямейнага і гендэрнага выхавання старэйшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч правяла круглы стол на тэму «Бацька – настаўнік і сябар», прысвечаны Дню бацькі, са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Рамана-германскай (англiйскай) філалогія». Мэта мерапрыемства – падкрэсліць важную ролю бацькі ў выхаванні, фарміраванні асобы дзіцяці і ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, стварыць прастору для асэнсавання бацькоўскай любові, падтрымкі і мудрасці, садзейнічаць умацаванню сямейных сувязяў і фарміраванню пазітыўнага ладу бацькоўства, падтрымаць ідэю актыўнага, клапатлівага і мудрага ўдзелу бацькі ў жыцці дзіцяці і сям'і.

У ходзе гутаркі абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з удзелам бацькі ў выхаванні дзіцяці, ключавымі ж сталі наступныя пытанні «Якім павінен быць сучасны бацька?», «Якая роля бацькі ў выхаванні дзяцей?», «Чаму важна, каб бацька быў не толькі бацькам, але і сябрам, настаўнікам?», «Які ён – партрэт беларускага бацькі?».

Студэнты падзяліліся асабістымі гісторыямі, разважаннямі пра сваіх бацькоў, абмеркавалі прыклады з літаратуры, кіно і грамадскага жыцця.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі тэму мужчынскай адказнасці, эмацыйнай падтрымкі, важнасці даверных адносін паміж бацькам і дзецьмі, неабходнасці бацькоўскага ўдзелу ў жыцці дзіцяці.

Удзельнікі прыйшлі да адзінага меркавання, што фігура бацькі мае ключавую ролю ў фарміраванні асобы дзіцяці.

ph22102025081867637322.jpg

ph22102025761762763454656.jpg

ph221020258378974897891733.jpg

ph2210202591289283878475466767.jpg

ph2210202591828783748745454222335.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image