23 кастрычніка 2025 года студэнты 1 курса 13 групы спецыяльнасці «Славянская філалогія» ў суправаджэнні дацэнта кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ Вольгі Прыемка прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Мінскай абласной бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Навучэнцы прыйшлі на сустрэчу з беларускай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ксеніяй Бахаравай. Прадстаўнікі філалагічнага факультэта з вялікай цікавасцю праслухалі лекцыю «Падступства і любоў: праблемы маральнасці і сямейных каштоўнасцей у сучаснай беларускай літаратуры».
Слухачы даведаліся пра спецыфіку прэзентацыі ў беларускай літаратуры XXI стагоддзя тэмы, якая закранае розумы і сэрцы чытачоў. Асаблівую цікавасць навучэнцаў выклікалі тыя мастацкія творы, рэалізацыя праблемы маральнасці і сямейных каштоўнасцей у якіх мае нацыянальна-маркіраваны характар, бо сямейныя каштоўнасці – важны фактар выхавання грамадзяніна Беларусі.
Студэнтаў захапілі маральныя якасці герояў і высокапатрыятычны пафас твораў, прысвечаных як сям’і – ячэйцы грамадства, так і сям’і – краіне, Беларусі.



BY

