29 кастрычніка старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Праконінай В.У. быў праведзены занятак “Я люблю БДУ”, прысвечаны Дню заснавання БДУ, са студэнтамі 2 курса фізічнага факультэта.
На занятках замежныя студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння ўніверсітэта, яго развіццём на працягу больш за сто гадоў, традыцыямі, важнымі падзеямі, выбітнымі выпускнікамі.
Будучыя выкладчыкі фізікі падрыхтавалі паведамленні аб структуры флагмана вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь у лічбах, ахарактарызавалі навуковую, ідэалагічную і выхаваўчую работу ва ўніверсітэце на сучасным этапе.
Асаблівую ўвагу замежныя навучэнцы надалі свайму роднаму і любімаму фізічнаму факультэту. З задавальненнем яны расказвалі пра сваю вучобу, мары і планы на будучыню, дзяліліся яркімі момантамі студэнцкага жыцця.
Напрыканцы занятку студэнты сказалі, што яны вельмі любяць сваю ўніверсітэцкую сям’ю і абавязкова параяць сябрам паступаць у БДУ.



BY

