Сэрвісы

Круглы стол, прысвечаны 30- годдзю са дня смерці сучаснага славацкага пісьменніка Рудольфа Слобады

Круглы стол, прысвечаны 30- годдзю са дня смерці  сучаснага славацкага пісьменніка Рудольфа Слобады

Круглы стол адбыўся 23 кастрычніка 2025 г. Куратарам і арганізатарам мерапрыемства была дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Алена Вострыкава. На мерапрыемстве прысутнічала загадчыца кафедры дацэнт Таццяна Марозава.

Рудолф Слобада з’яўляецца адным з самых знакамітых пісьменнікаў другой паловы ХХ стагоддзя, які дэманструе сваёй шматаспектнай творчасцю, з аднаго боку, тэндэнцыі развіцця славацкай нацыянальнай літаратуры дадзенага перыяду, а з другога боку, паказвае ўпісанасць славацкага літаратуранага працэсу ў еўрапейскі і агульнаславянскі кантэкст. З творчасцю Р. Слобады студэнты пазнаёміліся яшчэ ў межах курса “Прапедэўтыкі” на першым курсе і былі вельмі закратнуты як яго кнігамі, так і складаным, вельмі нешчаслівым асабістым лёсам. Для некаторых ён стаў аўтарам, які быў абраны для напісання курсавога даследавання.

Валерыя Лятчэня зрабіла вельмі цікавую прэзентацыю жыцця і творчасці пісьменніка. Іван Чэўкота расказаў пра аўтабіяграфізм і адлюстраванне праблем сучаснага грамадства і чалавека ў самым папулярным рамане Р. Слобады “Розум”, які перакладзены на дзесяткі моў свету, у тым ліку на рускую і беларускую мовы. Ева Антонава прадставіла грунтоўную аналітыку драматургіі Р. Слобады, ахарактарызаваўшы ідэйна-тэматычны аспект і постмадэрнісцкую эстэтыку п’ес пісьменніка. Яна правяла вельмі цікавыя паралелі з біблейскай праблематыкай і вобразнасцю, патлумачыла, як яна інтэрпрэтуецца славацкім творцам у п’есах. Кацярына Кавалеўская выбрала тэмай даклада дэбютны раман Р. Слобады “Нарцыс”. Студэнтка паспрабавала выявіць спецыфіку тэм, вобразаў, праблем, параўнаць з наступнымі творамі аўтара. Кацярына азнаёміла прысутных з уласным перакладам на беларускую мову ўрыўка рамана з абмеркаваннем цяжкасцей і праблем мастацкага пераасэнсавання твора. Ангеліна Маразюк зрабіла выбарку на тэму “Р. Слобада-пісьменнік вачамі літаратурнай крытыкі”, прасачыўшы водгукі і ўспрыманне ў славацкай навуковай прасторы спадчыны слыннага паэта, празаіка, дараматурга і сцэнарыста. Кацярына Рудзько выступіла  з дакладам “Р. Слобада і кінематограф”, расказала пра сцэнарыі славацкага аўтара, па якіх былі знятыя мастацкія кінастужкі. Усе разам паглядзелі ўрыўкі са славацкіх фільмаў на славацкай мове і абмеркавалі іх. Ірына Саўко падрыхтавала аналіз некалькіх літаратуразнаўчых артыкулаў па творчасці Р. Слобады, у якіх ён называецца “славацкім Камю” і параўноўваецца з Ф.Дастаеўскім па глыбіні псіхалагічнага аналізу. Прысутныя пагадзіліся з такой высокай ацэнкай спадчыны славацкага пісьменніка.

ph311020250872718279088271.jpg

ph31102025093090192093.jpg

ph311020258786370129823.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image