23 кастрычніка 2025 года адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 11 профільных класаў Ліцэя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ. Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Анжаліка Садоўская, а таксама студэнты 4 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Анастасія Сташкевіч, Вікторыя Шчучко, Анастасія Маліноўская і Анастасія Новікава расказалі ліцэістам пра спецыфіку паступлення на філалагічны факультэт, акрэслілі спецыяльнасці, па якіх адбываецца навучанне, сутнасць прафілізацый і адпаведных ім кампетэнцый і спецыяльных дысцыплін.
Студэнты адкрыта і шчыра распавялі пра творчае студэнцкае жыццё, удзел ва ўніверсітэцкіх праектах і асаблівасці пражывання ў студэнцкім інтэрнаце, а таксама прадставілі моладзевы праект кафедры беларускага мовазнаўства «Шануем мову як яднання дар». Анастасія Новікава падзялілася з навучэнцамі ліцэя ўласнымі цікавымі адкрыццямі, звязанымі з даследаваннямі новых акадэмічных слоўнікаў беларускай мовы. Арганізатарам сустрэчы з боку ліцэя выступіла Вольга Сяргееўна Ратарэнка, кіраўнік метадычнага аб’яднання беларускай мовы і літаратуры.







BY

