Сэрвісы

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА Ў ЛІЦЭІ ІМЯ Ф.Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА БДУ

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА Ў ЛІЦЭІ ІМЯ Ф.Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА БДУ

23 кастрычніка 2025 года адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 11 профільных класаў Ліцэя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ. Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Анжаліка Садоўская, а таксама студэнты 4 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Анастасія Сташкевіч, Вікторыя Шчучко, Анастасія Маліноўская і Анастасія Новікава расказалі ліцэістам пра спецыфіку паступлення на філалагічны факультэт, акрэслілі спецыяльнасці, па якіх адбываецца навучанне, сутнасць прафілізацый  і адпаведных ім кампетэнцый і спецыяльных дысцыплін.

Студэнты адкрыта і шчыра распавялі пра творчае студэнцкае жыццё, удзел ва ўніверсітэцкіх праектах і асаблівасці пражывання ў студэнцкім інтэрнаце, а таксама прадставілі моладзевы праект кафедры беларускага мовазнаўства «Шануем мову як яднання дар». Анастасія Новікава падзялілася з навучэнцамі ліцэя ўласнымі цікавымі адкрыццямі, звязанымі з даследаваннямі новых акадэмічных слоўнікаў беларускай мовы. Арганізатарам сустрэчы з боку ліцэя выступіла Вольга Сяргееўна Ратарэнка, кіраўнік метадычнага аб’яднання беларускай мовы і літаратуры.

ph3110202512982661526489012.jpg

ph3110202512987645454345.jpg

ph3110202598127734534878473.jpg

ph3110202598776254152653.jpg

ph31102025987872871989838.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.