У межах урачыстага пасяджэння Савета БДУ з нагоды 104-годдзя ўніверсітэта адбылося ўручэнне ўзнагарод.
Прэміі ім. В.І. Пічэты ўдастоены загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Аляксандр Барковіч за работу «Інфармацыйная лінгвістыка».
Ганаровага звання «Заслужаны работнік БДУ» ўдастоена прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Алена Долбік.
Падзяка рэктара БДУ аб’яўлена загадчыку кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта Арыне Кірычэнка.
Узнагароджаных супрацоўнікаў з поспехамі ў прафесійнай дзейнасці павіншаваў рэктар Андрэй Кароль.
У рамках пасяджэння Савета філалагічнага факультэта Ганаровай граматай БДУ з нагоды 104-годдзя з дня заснавання БДУ ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Святлана Бабок.
Падзякай дэкана філалагічнага факультэта ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Марына Фамянкова.





BY

