Сэрвісы

Высокія ўзнагароды

Шэраг выкладчыкаў філалагічнага факультэта адзначаны высокімі ўзнагародамі. За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Ганаровай граматай Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык кафедры тэорыі літаратуры прафесар Вячаслаў Пятровіч Рагойша, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - дэкан факультэта доктар філалагічных навук Іван Сямёнавіч Роўда і прафесар кафедры рускай мовы Мікалай Міхайлавіч Піпчанка. Гэтыя ўзнагароды ўручыў 26 красавіка на пасяджэнні Вучонага савета БДУ рэктар акадэмік С. У. Абламейка.
Image

Рэсурсы

Image
Image