Сэрвісы

«Слоўнік - гэта Сусвет у алфавітным парадку»

«Слоўнік - гэта Сусвет у алфавітным парадку»

19 лістапада 2025 г. кафедра рускай мовы сумесна з Фундаментальнай бібліятэкай БДУ для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Руская філалогія" арганізавала віктарыну, прысвечаную Дню слоўнікаў і энцыклапедый.

Дзень слоўнікаў і энцыклапедый адзначаецца 22 лістапада з 2010 года па ініцыятыве Таварыства аматараў рускай славеснасці і музея У.І. Даля ў Маскве і ставіць сваёй мэтай павышэнне культуры карыстання даведачнай літаратурай. Дата 22 лістапада абрана не выпадкова: гэта дзень нараджэння Уладзіміра Іванавіча Даля, аўтара чатырохтомнага «Толкового словаря живого великорусского языка».

Студэнты з цікавасцю азнаёміліся з багатай падборкай слоўнікаў і энцыклапедый, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі (загадчыца бібліятэкі – К. А. Палянская), расказалі пра даведачную літаратуру, філалагічныя выданні, якія ёсць у іх хатніх бібліятэках, адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны, прысвечанай розным тыпам лінгвістычных слоўнікаў, цікавым фактам з біяграфіі У. І. Даля, з гісторыі стварэння яго знакамітага слоўніка, прааналізавалі дэфініцыі з жартаўлівага «Энтымалагічнага слоўніка» Б. Ю. Нормана, паспрабавалі сябе ў ролі лексікографаў.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны сталі Аліна Каспяровіч, Антон Астроўскі, Аліна Грабоўская, Надзея Глінская, Дар'я Іванова, Ганна Лецка і інш. Пераможцы віктарыны атрымалі ў якасці прызоў слоўнікі рускай мовы. Арганізавала мерапрыемства прафесар кафедры рускай мовы А.Я. Долбік.

ph24112025122387.jpg

ph24112025783648264.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image