Сэрвісы

Семінар-трэнінг “Стрэс. Я ўмею з ім спраўляцца”

Семінар-трэнінг “Стрэс. Я ўмею з ім спраўляцца”

25.11.2025 старшыя выкладчыкі Дрозд Л.М., Лаўрэнцьеў С.Г. і дацэнт Талставухава В.Ф. кафедры германскага мовазнаўства ў рамках цыкла семінараў з элементамі трэнінгу “Псіхалагічная культура асобы” правялі для замежных студэнтаў ІІІ курса спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” семінар-трэнінг “Стрэс. Я ўмею з ім спраўляцца”.

Мэта семінара-трэнінгу — развіць і ўмацаваць існуючыя навыкі кіравання стрэсам, сфарміраваўшы ўстойлівасць да яго.

Удзельнікі семінара пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы УІВР БДУ Смалонскай Е.Я. папрактыкавалі разумовыя і фізічныя прыёмы выхаду з трывожнага стану.

Абмяркоўваліся і прапаноўваліся тэхнікі самарэгуляцыі, зняцця эмацыйнага і фізічнага напружання, павышэнне ўпэўненасці. Адпрацоўваліся новыя метады кіравання стрэсам у канкрэтных сітуацыях, напрыклад, перад іспытамі.

ph2711202517268162.jpg

ph2711202517268763.jpg

ph2711202571638763.jpg

ph27112025182782974.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.