Сэрвісы

“Рыцар сумлення і свабоды”: да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

“Рыцар сумлення і свабоды”:  да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

25 лістапада 2025 г. загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Таццяна Марозава і дацэнт Ірына Шматкова правялі для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” літаратурную гасцёўню “Рыцар сумлення і свабоды”: да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

“Рыцар сумлення і свабоды”, – так сказаў пра пісьменніка Рыгор Барадулін, бо лічыў, што “любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча”. Падчас мерапрыемства Ірына Шматкова пазнаёміла студэнтаў з цікавымі звесткамі аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры, архіўнымі відэаматэрыяламі і фотаздымкамі, прысутныя пачулі голас самога пісьменніка, убачылі аўтарскія малюнкі з 18-га тома збору твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25 тамах. Таксама быў прадстаўлены новы 22-гі том гэтага выдання, кіраўніком якога з’яўляецца кандыдат філалагічных навук, дацэнт, ветэран філалагічнага факультэта БДУ Анатоль Леанідавіч Верабей.

Студэнт Цімафей Антонаў прадэкламаваў верш У.Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду”, а Февронія Бегіян распавяла пра адну з яго самых знакамітых аповесцей  – “Дзікае паляванне караля Стаха”; напрыканцы студэнты згулялі ў віктарыну па змесце твора, пазнаёміліся з першым беларускім коміксам, які намалявалі ў 1991 г. А.Глобус і У.Сцяпан менавіта па гэтай аповесці У. Караткевіча.

У. Караткевіч – наш слынны паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны перакладчык і сцэнарыст; асаблівая яго заслуга перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Як зазначае А. Л.Верабей, “пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з народным лёсам. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што В.Скот у Англіі, Г.Сянкевіч у Польшчы, А.Ірасек у Чэхіі”.

ph27112025128378273.jpg

ph2711202512677863.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.