З 25 па 27 лістапада 2025 года каманда філалагічнага факультэта стала ўдзельнікам Маладзёжнага студэнцкага форуму «Твой час, твая магчымасць!», які прайшоў у рамках закрыцця Трэцяга працоўнага семестра 2025 года.
Нашы студэнты паказалі сябе ў творчасці, грамадскай дзейнасці і інтэлектуальных спаборніцтвах – і даказалі, што філалагічны факультэт можа быць яркім, актыўным і моцным.
Па выніках спаборніцтваў каманда філалагічнага факультэта заняла 3 месца.
Дзякуй удзельнікам за энергію, працу і ўпэўнены вынік!








BY

