Сэрвісы

II МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «МОВА, КУЛЬТУРА, ТВОРЧАСЦЬ У ТРАНСДЫСЦЫПЛІНАРНЫМ ВЫМЯРЭННІ: ТРАДЫЦЫІ І ІНАВАЦЫІ», ПРЫСВЕЧАНАЯ 95-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПРАФЕСАРА ВЕРАНІКІ МІКАЛАЕЎНЫ ТЕЛІЯ (24‒26.10.2025)

II МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «МОВА, КУЛЬТУРА, ТВОРЧАСЦЬ У ТРАНСДЫСЦЫПЛІНАРНЫМ ВЫМЯРЭННІ: ТРАДЫЦЫІ І ІНАВАЦЫІ», ПРЫСВЕЧАНАЯ 95-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПРАФЕСАРА ВЕРАНІКІ МІКАЛАЕЎНЫ ТЕЛІЯ (24‒26.10.2025)

24–26.10.2025 на філалагічным факультэце, кафедры германскага мовазнаўства прайшла II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі». Як праходзіла канферэнцыя, прадэманстравана ў відэа https://youtu.be/f5ZHdPh35Jg, падрыхтаваным Цэнтрам карпаратыўных камунікацый БДУ, і праграме канферэнцыі.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі тры найбуйнейшыя цэнтры адукацыі і навукі Беларусі і Расіі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава.

Праграмны камітэт прадстаўляюць:

Важнік Сяргей Аляксандравіч (старшыня Праграмнага камітэта) – кандыдат філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Дзем’янкоў Валерый Закіевіч (сустаршыня Праграмнага камітэта) – загадчык аддзела тэорыі і практыкі камунікацыі імя Ю.С. Сцяпанава Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар;

Ліпгарт Андрэй Аляксандравіч (сустаршыня Праграмнага камітэта) – дэкан філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, доктар філалагічных навук, прафесар;

Бяляеўская Алена Георгіеўна – прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна – загадчык кафедры германскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

Зыкава Ірына Уладзіміраўна – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і практыкі камунікацыі імя Ю.С. Сцяпанава Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук;

Ірысханава Вольга Камалудзінаўна – загадчык лабараторыі мультыканальнай камунікацыі Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар;

Чырвоных Вікторыя Уладзіміраўна – прафесар кафедры агульнай тэорыі славеснасці (тэорыі дыскурсу і камунікацыі) філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, доктар філалагічных навук;

Мячкоўская Ніна Барысаўна – прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

Сідарава Марына Юр’еўна – прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава, доктар філалагічных навук.

Навуковая канферэнцыя аб’яднала 165 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Амана, Казахстана, Кітая, Францыі (замежных удзельнікаў – 145), сярод якіх 50 дактароў навук, 71 кандыдат навук. Удзельнікі прадстаўлялі 57 устаноў вышэйшай адукацыі і навукі.

Беларусь:

  1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск
  2. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, Мінск
  3. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Мінск

Расія:

  1. Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, Масква
  2. Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Масква
  3. Маскоўскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Масква
  4. Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (Універсітэт) Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, Масква
  5. Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А.С. Пушкіна, Масква
  6. Расійскі ўніверсітэт сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы, Масква
  7. Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Масква
  8. Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт, Масква
  9. Дзяржаўны ўніверсітэт асветы, Масква
  10. Міжнародная паліцэйская акадэмія, Масква
  11. Нацыянальны даследчы ядзерны універсітэт МІФІ (Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут), Масква
  12. Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт, Масква
  13. Навукова-даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі», Масква
  14. Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны універсітэт імя Феафана Затворніка, Масква
  15. Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт імя Д.І. Мендзялеева, Масква
  16. Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Санкт-Пецярбург
  17. Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.І. Герцэна, Санкт-Пецярбург
  18. Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый імя праф. М.А. Бонч-Бруевіча, Санкт-Пецярбург
  19. Санкт-Пецярбургскі горны ўніверсітэт імператрыцы Кацярыны II, Санкт-Пецярбург
  20. Выдавецтва «Азбука», Санкт-Пецярбург
  21. Арлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.С. Тургенева, Арол
  22. Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Тамбоў
  23. Кемераўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Кемерава
  24. Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт, Белгарад
  25. Паўднёвы федэральны ўніверсітэт, Растоў-на-Доне
  26. Паўднёвы навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук, Растоў-на-Доне
  27. Данецкі дзяржаўны ўніверсітэт, Данецк
  28. Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя акадэміка С.П. Каралева, Самара
  29. Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Іркуцк
  30. Пермскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт, Пермь
  31. Валагодскі дзяржаўны ўніверсітэт, Волагда
  32. Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л.М. Талстога, Тула
  33. Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, Варонеж
  34. Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт, Казань
  35. Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт, Пяцігорск
  36. Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя Н.А. Дабралюбава, Ніжні Ноўгарад
  37. Томскі політэхнічны ўніверсітэт, Томск
  38. Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт, Краснадар
  39. Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Новасібірск
  40. Уладзімірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Р. і М.Р. Сталетавых, Уладзімір
  41. Музей-сядзіба Л.М. Талстога «Ясная Паляна», Тульская вобласць, в. Ясная Паляна
  42. Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына, Екацерынбург
  43. Дэпартамент замежных моў Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, Даўгапрудны
  44. Аўтамабільна-дарожны інстытут (філіял) «Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт» у г. Горлаўка, Горлаўка
  45. Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт, Уладзівасток

Іспанія:

1. Гранадскі ўніверсітэт, Гранада

Францыя:

1. Універсітэт Ліможа, Лімож

Нідэрланды:

1. Свабодны ўніверсітэт Амстэрдама, Амстэрдам

Аман:

1. Універсітэт тэхналогій і прыкладных навук

Кітай:

  1. Пекінскі ўніверсітэт, Пекін
  2. Шанхайскі ўніверсітэт замежных моў (SISU), Шанхай
  3. Сумесны ўніверсітэт МДУ-ППІ, Шэньчжэнь
  4. Дзяржаўны універсітэт Чжэнчжы, Тайбэй

Казахстан:

1. Кастанайскі рэгіянальны ўніверсітэт імя Ахмет Байтурсынулы, Кастанай

У рамках канферэнцыі адбылося абмеркаванне ключавых тэарэтыка-метадалагічных праблем, звязаных з узаемадзеяннем мовы, культуры, карціны свету і асобы камуніканта ў сучасным сацыякультурным кантэксце. Асаблівая ўвага ўдзелена міждысцыплінарным даследаванням у галіне фразеалогіі і лінгвакрэатыўнасці, а таксама пытанням полімадальнай камунікацыі і лінгвакультуралогіі. У праграму канферэнцыі ўключаны даклады, прысвечаныя прымяненню метадаў корпуснай лінгвістыкі і рашэнню прыкладных задач у рамках лінгвакультуралагічных даследаванняў. Прадстаўленыя напрамкі адлюстроўваюць асноўныя навуковыя прыярытэты канферэнцыі і падкрэсліваюць яе міждысцыплінарны характар, а таксама высокую навуковую і практычную значнасць тэм, прапанаваных для абмеркавання.

Агульная праблематыка канферэнцыі:

  • Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы вывучэння ўзаемасувязі мовы, культуры, вобраза свету, камуніканта;
  • Міждысцыплінарныя падыходы да вывучэння фразеалогіі і парэміялогіі;
  • Лінгвістычная крэатыўнасць у полідыскурсіўнай прасторы сучаснага соцыума;
  • Вобраз, метафара, сімвал у мастацкай творчасці;
  • Мова і культура ў полімадальнай камунікацыі: актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння;
  • Лінгвакультуралогія і прагматыка: пашырэнне межаў пазнання моў і культур;
  • Сучасныя IT тэхналогіі і вывучэнне лінгвакультурных працэсаў і з’яў;
  • Семіётыка культуры і мова: формы іх узаемадзеяння ў тэксце, дыскурсе, камунікацыі;
  • Універсальнае vs. культурна спецыфічнае ў мове і дыскурсіўных практыках;
  • Міжкультурныя зносіны ў сучасных умовах сеткавай камунікацыі;
  • Метады корпуснай лінгвістыкі ў лінгвакультуралагічных даследаваннях;
  • Прыкладная лінгвакультуралогія: актуальныя навуковыя задачы і метады.

Канферэнцыя прайшла ў гібрыдным вочна-дыстанцыйным фармаце (вочных удзельнікаў – 96). На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі:

Блахін Андрэй Віктаравіч ‒ прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар хімічных навук, прафесар;

Кібрык Андрэй Аляксандравіч – дырэктар Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар;

Ліпгарт Андрэй Аляксандравіч – дэкан філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, доктар філалагічных навук, прафесар.

Пленарныя даклады прадставілі вядучыя лінгвісты Беларусі, Расіі, Іспаніі, Францыі:

Бяляеўская Алена Георгіеўна – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы факультэта англійскай мовы Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна – доктар філалагічных навук, загадчык кафедры германскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Дзем’янкоў Валерый Закіевіч – загадчык аддзела тэорыі і практыкі камунікацыі імя Ю.С. Сцяпанава Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар;

Зыкава Ірына Уладзіміраўна – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і практыкі камунікацыі імя Ю.С. Сцяпанава Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук;

Ірысханава Вольга Камалудзінаўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнага і параўнальнага мовазнаўства, прарэктар па навуцы Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, дырэктар Цэнтра сацыякагнітыўных даследаванняў дыскурсу пры Маскоўскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце;

Мячкоўская Ніна Барысаўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Важнік Сяргей Аляксандравіч – кандыдат філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Гусман Тырада Рафаэль – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры грэчаскай і славянскай філалогіі Гранадскага ўніверсітэта;

Марці Салана Рамон – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры англійскай мовы Універсітэта Ліможа;

Чырвоных Вікторыя Уладзіміраўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнай тэорыі славеснасці (тэорыі дыскурсу і камунікацыі) філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава;

Мёд Наталля Рыгораўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедра раманскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Чарнейка Людміла Алегаўна – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

Зборнік тэзісаў дакладаў канферэнцыі «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі  = Language, culture, creativity in a transdisciplinary dimension: traditions and innovations», апублікаваны і размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ (адкрыты доступ) https://elib.bsu.by/handle/123456789/333344 , дададзены асобнымі артыкуламі ў РІНЦ https://elibrary.ru/item.asp?id=83087134 .

Праграма II Міжнароднай навуковай канферэнцыі.

Image

Рэсурсы

Image
Image