04.12.2025 у рамках рэалізацыі напрамку па эстэтычнаму выхаванню маладога пакалення старшымі выкладчыкамі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і Л.Р. Папоўскай для студэнтаў 1-2 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” быда арганізавана экскурсія ў ДУ “Музей гісторыі г. Мінска”. Мэта мерапрыемства – вывучэнне ўнікальных аб’ектаў нашай сталіцы, якія дазваляюць адкрыць новыя магчымасці для пашырэння культурнага кгугагляду навучэнцаў і атрымання новых ведаў пра гісторыю краіны. У працэсе знаёмства з тэматычнай экспазіцыяй “24 кадры з жыцця савецкага Мінска” загадчык аддзела навукова-асветніцкай працы музея А.М. Жукава расказала пра гісторыю праектавання і будаўніцтва манумента Перамогі, а таксама буйнейшых прадпрыемстваў горада; прадставіла экспанаты, якія ў часы Савецкага Саюза былі абавязковымі элементамі інтэр’ера бадай што кожнай сям’і. Музей сабраў і захаваў цудоўную калекцыю прадметаў, якія ўжо сталі часткай нашай гісторыі. Экскурсія прайшла сапраўды захапляльна і дазволіла не толькі адчуць дух эпохі мінулага стагоддзя, але і ўбачыць экспанаты, якія захаваліся ў адзіным экзэмпляры: першы веласіпед, матацыкл і радыёпрыёмнік, сабраныя ў майстэрнях нашай сталіцы.




BY

