Сэрвісы

РОДНАЕ СЛОВА: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

РОДНАЕ СЛОВА: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

11 снежня адбылося культурна-адукацыйнае мерапрыемства, на якім студэнты 4-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” прадставілі прэзентацыі, прысвечаныя былым і сучасным супрацоўнікам кафедры беларускага мовазнаўства (ранейшых кафедр сучаснай беларускай мовы і гісторыі беларускай мовы).

Што найперш адзначаюць сучасныя маладыя людзі, расказваючы пра тых, хто выкладаў ці выкладае на філалагічным факультэце БДУ? Канечне ж, факты біяграфіі, навукова-даследчыцкія інтарэсы, асноўныя навуковыя публікацыі. Пра ўсё гэта, натуральна, ішла гаворка. Але разам з тым прагучалі аповеды пра цікавыя факты з жыцця вядомых мовазнаўцаў, апісанні пэўных выключных здарэнняў і нават трапныя ці смешныя выслоўі, заўважаныя ва ўспамінах або самімі студэнтамі на занятках у сваіх выкладчыкаў.

Такое асэнсаванне і ўспрыманне жыцця і дзейнасці мовазнацаў-папярэднікаў і настаўнікаў робіць іх не проста знакамітымі асобамі са старонак бія-бібліяграфічных даведнікаў, а запамінальнымі і арыгінальнымі людзьмі, якія пакінулі свой след у навуцы, у гісторыі ўніверсітэта, факультэта і кафедры, і праз гэта – у жыццёвай гісторыі кожнага з прысутных.

Студэнты расказвалі пра: Л.І.Бурака, Н.І.Гілевіч, М.А.Жыдовіч, А.Я.Міхневіча, Е.С.Мяцельскую і інш., а таксама пра прафесараў І.А.Гапоненка, Г.І.Кулеш, М.Р.Прыгодзіча, Л.І.Сямешка. Дацэнт М.І.Свістунова, якая каардынавала мерапрыемства, дапаўніла студэнцкія паведамленні сваімі назіраннямі і ўспамінамі пра былых выкладчыкаў.

Атрымалася цёпла і разам з тым пазнавальна. 

ph15122025676745566.jpg

ph1511202512335768784556.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image