Падведзены вынікі штогадовага конкурсу творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць». Больш за 200 студэнтаў розных факультэтаў БДУ (філалагічны, гістарычны, юрыдычны, біялагічны, ФСК, ФФіСН), Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і ДУА «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска ім. М.А. Савіцкага» прынялі ўдзел у нашым конкурсе.
Прадстаўленыя працы адлюстравалі разнастайнасць поглядаў на тэму рэцэпцыі Антычнасці ў сучаснай культуры. Выбраць лепшыя з іх было складана.
У намінацыі Малюнак дыпломы I ступені атрымалі Хоміч Арына (БДМУ), Ханевіч Аліна (БДМУ). Дыпломы II ступені – Шапялевіч Варвара (БДМУ) Лавягіна Ангеліна (ФФіСН БДУ). Дыпломы III ступені – Долава Кацярына (біялагічны факультэт БДУ), Кенесава Аружан, Пятрова Яраслава (філалагічны факультэт БДУ).
У намінацыі 3D малюнак дыплом I ступені атрымалі Кабанава Арына (юрыдычны факультэт БДУ) і Кірык Кірыл (юрыдычны факультэт БДУ). Дыплом II ступені – Яфіменка Уладзіслава (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом III ступені – Гладкі Глеб (юрыдычны факультэт БДУ).
У намінацыі Плакат дыплом I ступені атрымалі Даражок Кірыл (БДМУ), Кезік Валерыя (БДМУ). Дыплом II ступені – Духоўская Ганна (БДМУ), Чурак Алеся (філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы III ступені – Мамчыц Ангеліна, Марукевіч Вераніка, Ганчарык Варвара (усе – філалагічны факультэт БДУ).
У намінацыі Графіка дыпломы I ступені атрымалі Гачыеў Іса (філалагічны факультэт БДУ), Жук Валерыя (БДМУ). Дыпломы II ступені – Савацееў Андрэй (БДМУ), Кабанава Арына (юрыдычны факультэт БДУ). Дыпломы III ступені – Грыбанаў Мікіта (БДМУ), Беліцкая Паліна, Прохарава Аляксандра (абедзве – юрыдычны факультэт БДУ).
У намінацыі Прыкладная творчасць дыпломы I ступені атрымала Альхімовіч Крысціна (філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы II ступені – Дубініна Марыя і Дубініч Ганна (МДМК). Дыпломы III ступені – Паўлючэнка Любоў (гістарычны факультэт БДУ), Азаркевіч Паліна (філалагічны факультэт БДУ).
У намінацыі Эсэ дыплом Ι ступені атрымала Казацкая Ганна (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом ΙΙ ступені – Галянтава Анастасія (БДМУ), Маісеева Дар’я (ФФіСН). Дыплом III ступені – Лебедзь Аляксей (БДМУ).
У намінацыі Паэзія дыпломы Ι ступені атрымаў Грода Арсеній (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом II ступені – Шатаво Ілля (ФФіСН), Палякоў Вадзім (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом III ступені – Мельнікава Арына (БДМУ), Байдук Таццяна (філалагічны факультэт БДУ).
У намінацыі Знаёмства з Антычнасцю дыплом I ступені атрымалі Забродская Аліна (МДГКМ), Махтадуй Ліка (ДУА «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска ім. М. А. Савіцкага»), Бярговіна Валерыя (ДУА «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска ім. М. А. Савіцкага»), дыплом II ступені – Скрундзь Марыя (ДУА «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска ім. М. А. Савіцкага»). Дыплом III ступені – Седакова Марыя, Рудовіч Мілана (абедзве – ДУА «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска ім. М. А. Савіцкага»).
Пераможцы конкурсу акрамя дыпломаў атрымалі і падарункі.
Ад усяго сэрца віншуем пераможцаў і шчыра дзякуем усім удзельнікам конкурсу!










BY

