19.12.2025 у рамках полікультурнага выхавання моладзі старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок, Л.Р. Папоўская і Д.М. Каралёў правялі са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Рамана – германская (нямецкая) філалогія” музычна-пазнавальны вечар “Святкуем Нараджэнне Хрыстова ў нямецкіх традыцыях”. Мэта мерапрыемства – далучэнне навучэнцаў да культуры краіны, мову якой яны вывучаюць, развіццё іх творчых здольнасцей. Вечар прайшоў у форме тэматычных інсцэніровак, кожная з якіх пазнаёміла студэнтаў з гісторыяй калядных сімвалаў і звычаяў Германіі. У ходзе мерапрыемства студэнты выканалі калядныя песні на нямецкай мове, паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў чароўнай казкі, прынялі ўдзел у віктарыне і разыгралі прызы ў традыцыйных нямецкіх калядных гульнях. Запамінальнай часткай свята стала дэгустацыя нямецкага кекса – штолена, які звычайна выпякаецца ў Германіі па ўнікальнаму рэцэпту спецыяльна да свята Раства Хрыстова. Добрыя словы і пажаданні, маленькія падарункі і вясёлыя танцы дазволілі стварыць у групе цёплую сямейную атмасферу і раскрыць важнасць гэтага свята для кожнага, хто верыць у калядныя цуды.




BY

