Сэрвісы

СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ “Выкарыстанне лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў адукацыйным працэсе: тэрыя і практыка”

СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ  “Выкарыстанне лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў адукацыйным працэсе: тэрыя і практыка”

20 студзеня 2026 года ў рамках пашыранага пасяджэння вучэбна-метадычнай камісіі філалагічнага факультэта (старшыня – д.ф.н., прафесар Хмяльніцкі М.М.) адбыўся семінар-практыкум на тэму “Выкарыстанне лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў адукацыйным працэсе: тэорыя і практыка”. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на абмен вопытам, паглыбленне прафесійных ведаў і кампетэнцый выкладчыкаў кафедр, разуменню імі сучасных тэндэнцый у адукацыі і ўменню адаптавацца да патрабаванняў работы ў лічбавым асяроддзі.

Тэматыка выступленняў была дастаткова разнастайнай і сведчыла аб цікавасці супрацоўнікаў факультэта да прымянення патэнцыялу штучнага інтэлекту ў гуманітарнай сферы. Начальнік цэнтра адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Сьянаў расказаў аб лічбавых метадах (Digital Humanities) як адказе на выклікі штучнага інтэлекту. Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Георгій Чахоўскі падзяліўся вопытам выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту і нейрасетак пры вывучэнні дысцыплін модуля “Сучасная беларуская мова”. Дацэнт кафедры рускай літаратуры Людміла Камлюк-Ярашэнка выступіла з дакладам “Чытанне ў Web2:0 як раман з тэкстам: камунікатыўна-дзейнасныя, метадычныя і тэхналагічныя аспекты”. Дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Марына Саўко распавяла пра свой вопыт у сферы аўтаматызаванага стварэння тэставых заданняў для LMS Moodle. Старшы выкладчык кафедры рускай літаратуры Тацяна Светашова прадставіла ўвазе калег паведамленне на тэму “Курсавая работа па гуманітарных дысцыплінах у эпоху штучнага інтэлекту: праблема мэтазгоднасці і пошук альтэрнатывы”. Выступленне магістранта кафедры класічнай філалогіі Уладзіміра Грыцэвіча «“Я сам пісаў”: ці можа студэнт, які працуе са штучным інтэлектам, быць шчырым?» – выклікала цікавую дыскусію. Пытанні, якія былі зададзеныя ўдзельнікамі пашыранага пасяджэння ВМК, сведчылі аб актуальнасці і запатрабаванасці тэмы.

te1000031651t_1.jpg

te1000031651t_3.jpg

te1000031651t_4.jpg

te1000031651t_2.jpg

te1000031651t_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.