Сэрвісы

Беларуская літаратура ў свеце камунікацый

Беларуская літаратура ў свеце камунікацый

ІV навуковы семінар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, які прайшоў  23.01.2026 г., быў прысвечаны тэме “Беларуская літаратура ў свеце камунікацый”.

У ходзе сустрэчы сталых выкладчыкаў і маладзейшых калег абмяркоўваліся новыя і парадаксальныя з’явы ў літаратурным працэсе. Дыскусія вялася пра  пазіцыяванне літаратурнай творчасці ў рэальнай і віртуальнай прасторах; практыку індывідуальнага мастацкага пісьма і прадукаванне тэкстаў ШІ (штучным інтэлектам);  вопыт рэкламы і прадуманых PR-стратэгій, якія з поспехам прыцягваюць увагу да літаратурнай творчасці па-беларуску.

Навуковым вопытам падзяліліся дацэнты А.П. Бязлепкіна-Чарнякевіч (дактарант кафедры), Л.А. Гедзімін, І.І. Шматкова, аспірант К.А. Крыцук-Тарасава, магістрант Т.А. Данілава, а таксама мадэратар сустрэчы прафесар Л.Д. Сінькова.   

Image

Рэсурсы

Image
Image