Сэрвісы

Круглы стол «Праблемнае поле беларускай і кітайскай фалькларыстыкі»

Круглы стол «Праблемнае поле беларускай і кітайскай фалькларыстыкі»

27 студзеня 2026 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся круглы стол «Праблемнае поле беларускай і кітайскай фалькларыстыкі», арганізаваны кафедрай тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускай навукі.

Галоўным спікерам выступіла прафесар кафедры Ірына Казакова з аднайменным дакладам. Разглядаліся пытанні гісторыі, станаўлення і развіцця кітайскай фалькларыстыкі, асноўныя навуковыя напрамкі, працы кітайскіх вучоных. Акцэнтавалася ўвага на супастаўляльным вывучэнні беларускага і кітайскага фальклору, на ролі фальклору як адным з фактараў выхавання патрыятызму, захавання сапраўдных сямейных каштоўнасцей і лепшых народных традыцый.

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры і вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору.

ph3001202645352528.jpg

ph30012026987521098987.jpg

ph300120261828373.jpg

ph300120269888277.jpg

ph3001202687654321.jpg

ph3001202645352948463.jpg

ph30012026827376565236.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.