6 лютага 2026 года супрацоўнікі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ дацэнты Лада Алейнік, Ірына Шматкова, Славяна Шамякіна на чале з загадчыкам дацэнтам Таццянай Марозавай наведалі прэзентацыю выставы да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, арганізаваную ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
Адкрыла выставу дырэктар архіва-музея Алена Макаранка. Вяла мерапрыемства вядучы архівіст Наталля Мізон. Яна пазнаёміла прысутных з абставінамі падрыхтоўкі выставы і з матэрыяламі, якія склалі яе аснову (дакументы біяграфічнага характару, сярод якіх фатаздымкі і лісты, якія раскрываюць важныя моманты жыцця пісьменніка, матэрыялы, звязаныя з яго ўдзелам у Вялікай Айчыннай вайне, творчыя дакументы).
З запісамі беларускіх песень у выкананні Івана Мележа прысутных пазнаёміў унук пісьменніка мастак Іван Семілетаў. Ён падарыў музею генеалагічнае дрэва сваёй сям'і, падрыхтаванае яго маці, малодшай дачкой Івана Мележа графікам Ларысай Мележ. Напрыканцы Іван Семілетаў падзякаваў супрацоўнікам архіва-музея і ўсім прысутным за мерапрыемства па захаванні памяці пра яго знакамітага дзядулю – народнага беларускага пісьменніка Івана Мележа.







BY

