Сэрвісы

Кніжная выстава да 100-годдзя беларускага фалькларыста Анатоля Сямёнавіча Фядосіка

Кніжная выстава да 100-годдзя беларускага фалькларыста Анатоля Сямёнавіча Фядосіка

27 лютага 2026 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай 100-годдзю выдатнага беларускага фалькларыста, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, Заслужанага дзеяча навукі, доктара філалагічных навук, прафесара, ордэнаносца, героя вайны Анатоля Сямёнавіча Фядосіка.

Арганізатарам выставы выступілі кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства і кабінет-музей беларускай народнай культуры. Курыравала работу па падрыхтоўцы выстаўкі доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Казакова.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці «беларускай філалогія» філалагічнага факультэта БДУ.

На выставе прадстаўлены кнігі з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ і кабінета-музея беларускай народнай культуры. Гэта манаграфіі, навуковыя артыкулы, прадмовы і рэцэнзіі, падрыхтаваныя Анатолем Фядосікам у розныя гады.

Выставу падрыхтавалі спецыялісты аддзела абслугоўвання залы інфармацыйных рэсурсаў філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам загадчыцы Крысціны Палянскай.

Кніжная выстава будзе працаваць да 2 сакавіка (панядзелак) 2026 года ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры (аўд. 216) з 11.00 да 13.00. Запрашаем усіх зацікаўленых!

ph03032026123357679.jpg

ph03032026098765472538.jpg

ph0303202612878327974.jpg

ph03032026129873898475.jpg

ph0303202618298749837498.jpg

ph030320268127687648763.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.