Сэрвісы

Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

2 сакавіка 2026 года студэнты 3 курса 14-й групы спецыяльнасці “Славянская філалогія” разам з куратарам дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л. Чахоўскай наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найбуйнейшым фондавым і экспазіцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў краіне. На сённяшні дзень колькасць твораў ва ўсіх калекцыях і фондах складае 37 тысяч адзінак з больш чым 132 краін і каля 12 стагоддзяў гісторыі чалавецтва.

З 19 снежня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава “Элегантнасць серабра: скарбы Аманскага двара” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман. На выставе прадстаўлены найбольш яркія і цікавыя творы з калекцыі Нацыянальнага музея, што дэманструе багацце гістарычнай і культурнай спадчыны Амана.

На выставе прадстаўлены разнастайныя прыклады традыцыйных кінжалаў, створаных у розныя перыяды аманскай гісторыі, экспануюцца традыцыйныя касцюмы, якія дэманструюць разнастайнасць функцый аманскага адзення, якое ўвасабляе рэлігійныя перакананні, ідэнтычнасць, сціпласць, абарону, ўпрыгожванне і годнасць.

Студэнты наведалі нацыянальную калекцыю “Беларускае мастацтва ХХ – пачатку ХХІ ст.”.

У кожнага вялікага горада ёсць свой мастак. Для Мінска такім майстрам, які здолеў перадаць дыханне сталіцы, рытмічны характар гарадскога жыцця, стаў народны мастак Беларусі Май Данцыг (1930-2017). Манументальнае палатно “Мой горад старажытны, малады” – не толькі яркі і выразны партрэт горада, гэта мастацкі дакумент эпохі, які адлюстроўвае дух часу.

Мастак нібы запрашае нас адначасова ў мінулае, сучаснасць і будучыню, імкнецца паказаць развіццё вобраза ў часе і прасторы, у шматслойнасці гістарычных пластоў.

ph090320268278783874.JPG

ph0903202681728738927387.JPG

ph0903202691279783798.JPG

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.