Сэрвісы

Вандроўка ў свет славянскага фальклору

Вандроўка ў свет славянскага фальклору

20 сакавіка 2026 г. супрацоўнікі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ дацэнты Вольга Прыемка, Ларыса Гедзімін, Славяна Шамякіна і Ірына Шматкова разам са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” сталі ўдзельнікамі творчай сустрэчы з расійскім даследчыкам славянскай міфалогіі, пісьменнікам, аўтарам навукова-папулярных кніг Аленай Леўкіеўскай “Путешествие в мир славянского фольклора – сердце славянской мифологии”. Сустрэча адбылася ў рамках правядзення XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша ў ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна».

Вяла мерапрыемства літаратуразнаўца Анастасія Шаўчэнка, якая прадставіла новую кнігу Алены Леўкіеўскай “Белорусские мифы. От Мары и домашнего ужа до волколака и злыдни”. Гэтая кніга стала пераможцам у намінацыі “Выбар чытачоў” прэміі “Вялікая кніга” XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша. Кніга прысвечана праблемам беларускай міфалогіі і беларускага фальклору. Асаблівая ўвага ў кнізе прысвечана міфалагічным персанажам, прадстаўленым у фальклоры Беларускага Палесся. Яе мэта – паказаць выключнасць беларускага фальклору.

Алена Леўкіеўская расказала, у каго і ў што верылі нашы продкі, ці мяняецца фальклор ў лічбавую эпоху, ці патрэбна міфалогія сучаснаму чалавеку. Напрыканцы яна адказала на пытанні прысутных, сярод якіх дыскусію выклікалі наступныя: у чым адрозненне паміж міфам і казкай? якая розніца паміж міфалагічнымі вобразамі ў рускім і беларускім фальклоры?

Дзякуючы гэтай сустрэчы студэнты змаглі пазнаёміцца з цудоўным і непаўторным светам беларускай міфалогіі і натхніцца далейшым яго пазнаннем!

ph250320261927498749734.jpg

ph25032026128974987348992.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image