Сэрвісы

ГУТАРКА «ХАТЫНЬ. БОЛЬ. ПАМЯЦЬ»

ГУТАРКА «ХАТЫНЬ. БОЛЬ. ПАМЯЦЬ»

21 сакавіка дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістунова ў межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” правяла са студэнтамі 1-га курса факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій (групы 1, 2, 8) гутарку, прысвечаную трагічнай даце – 22 сакавіка 1943 года, калі нямецка-фашысцкімі захопнікамі была знішчана разам з жыхарамі вёска Хатынь.

Выкладчык нагадала студэнтам, многія з якіх раней ужо наведвалі мемарыяльны комплекс «Хатынь», пра тое, што адбылося з гэтай беларускай вёскай і яе жыхарамі, а таксама расказала пра вынікі сучаснага расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, адпаведна якім стала вядома аб знішчэнні захопнікамі 12868 вёсак, 290 з якіх паўтарылі трагічны лёс Хатыні.

Падчас гутаркі была выкарыстана інфармацыя сайта Дзяржаўнага мемарыяльнага комплекса «Хатынь».

ph25032026578487598479579483.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.