Сэрвісы

Круглы стол «Гістарычныя, культурныя і моўныя сувязі Беларусі і Расіі: гісторыя, сучаснасць, перспектывы»

Круглы стол «Гістарычныя, культурныя і моўныя сувязі Беларусі і Расіі: гісторыя, сучаснасць, перспектывы»

30 сакавіка 2026 года кафедра беларускага мовазнаўства правяла пасяджэнне круглага стала, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Загадчык кафедры Г.К. Чахоўскі адзначыў, што Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя гістарычна звязаны агульнымі каранямі, культурай, славянскімі асновамі светапогляду, геаграфічнай блізкасцю. Шматгадовае партнёрства Беларусі і Расіі ў розных сферах знаходзіцца пад пільнай увагай грамадзян Саюзнай дзяржавы і сусветнай супольнасці. Адметнай вобласцю двухбаковых інтарэсаў з’яўляецца сацыяльна-культурнае партнёрства Беларусі і Расіі ў межах патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

«Патрыятызм – сапраўды важны кампанент грамадства ў любой дзяржаве. Чым больш у краіне патрыётаў, тым больш моцнае адзінства грамадства і больш моцная краіна. У Беларусі выхоўваць патрыётаў –  агульная справа. ...Усё пачынаецца з сям’і. Выхаваць патрыёта можа толькі патрыёт» – гэта словы Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі з Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Паводле яго слоў, створаны ўнікальны сусветны вопыт: «Дзве краіны – дзве эканомікі – адна эканамічная прастора». Гэты вопыт правераны часам і і даказаў сваю жыццяздольнасць. Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску захаваныя базавыя галіны эканомікі, не парушаная фінансавая сістэма, даходы і назапашванні грамадзян растуць. Мы не проста выстаялі – мы сталі больш моцнымі, – заявіў Аляксандр Лукашэнка

З дня стварэння саюзнай дзяржавы значна вырас аб'ём ВУП нашых краін: у Беларусі і Расіі – прыкладна ў 2,5 разы. Беларуска-расійскі тавараабарот таксама паступальна павялічваецца. Нашы краіны ўжо прыступілі да рэалізацыі сумесных праектаў у такіх галінах, як мікраэлектроніка, станкабудаванне, авіябудаванне, суднабудаванне. За чвэрць стагоддзя многае вырашана ў пытаннях міграцыі, сацыяльна-працоўных адносін, аховы здароўя. Адсутнічаюць абмежаванні на перамяшчэнне па тэрыторыі абедзвюх дзяржаў. Забяспечаны роўныя правы ў сферах працоўнай дзейнасці, прызнанне працоўнага стажу і аховы працы. Урэгуляваны пытанні пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання.

Асаблівую актуальнасць сёння набывае важнае пытанне сяброўскіх узаемаадносін брацкіх славянскіх народаў, любові і культурных сувязяў, якія маюць глыбокія гістарычныя карані.

У межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі праводзіцца скаардынаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж навучэнцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, садзейнічанне развіццю дзіцяча-юнацкага турызму, выяўленне і падтрымку таленавітай і адоранай моладзі, спрыянне інтэлектуальнаму, культурнаму і маральнаму развіццю дзяцей, выхаванне пераемнасці пакаленняў на аснове знаёмства з нашым гераічным гістарычным мінулым.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.