Сэрвісы

«Мой светлы шлях»: прэзентацыя зборніка вершаў Генрыха Тарасевіча

«Мой светлы шлях»: прэзентацыя зборніка вершаў Генрыха Тарасевіча

17 лютага 2026 г. студэнты філалагічнага факультэта БДУ разам з загадчыкам кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнтам Таццянай Марозавай наведалі прэзентацыю кнігі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Генрыха Тарасевіча “Мой светлы шлях”. Прэзентацыя прайшла на пляцоўцы кніжнага магазіна Дома кнігі “Светач”.

Генрых Тарасевіч – кандыдат сельскагаспадарчых навук. удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Працаваў у Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, Акадэміі аграрных навук, Міністэрстве сельскай гапсадаркі і харчавання, Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аўтар паэтычных кніг “Прадчуванне вясны”, “Адлюстраване душы”, “Носьбіт”, “Рэфлексія шчырасці” і інш.

Прадставіў Генрыха Тарасевіча дырэктар РУП “Выдавецтва “Беларусь” Аляксандр Карлюкевіч, які ўзгадаў шлях паэта ў літаратуру, яго першыя вершы і абставіны выдання зборніка “Мой светлы шлях”.

Пасля слова ўзяў сам аўтар кнігі, які коратка агучыў сваю біяграфію, падзяліўся цікавымі момантамі пра напісанне вершаў, выказаў падзяку людзям, якія былі побач, падтрымлівалі і натхнялі. Пасля Генрых Тарасевіч з падкупальнай шчырасцю чытаў свае вершы.

Нечаканым і прыемным падарункам для ўсіх прысутных сталі песні, якія Генрых Тарасевіч напісаў на ўласныя вершы і сам выканаў.

Напрыканцы прэзентацыі аўтар падпісаў зборнікі жадаючым аматарам сучаснай паэзіі і сфатаграфаваўся са студэнтамі.

Жадаем Генрыху Тарасевічу далейшых поспехаў на ніве беларускай паэзіі!

ph18042026019283091283091283.jpg

ph18042026109283019283019823.jpg

ph18042026190283092830183.jpg

ph180420261928309128309123.jpg

ph18042026912738927398273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.