Сэрвісы

Наведванне выставы «Лёсы жанчын – студэнтак, супрацоўніц і выкладчыц БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

Наведванне выставы «Лёсы жанчын – студэнтак, супрацоўніц і выкладчыц БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

11 мая студэнты 14-й групы спецыяльнасці «Славянская філалогія» разам з куратарам дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л. Чахоўскай. наведалі выставу «Лёсы жанчын – студэнтак, супрацоўніц і выкладчыц БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Экспазіцыя прымеркавана да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Года беларускай жанчыны, які аб'яўлены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у мэтах папулярызацыі ролі суайчынніц у захаванні і развіцці грамадства.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на абарону Радзімы ўсталі ўсе, хто мог трымаць зброю ў руках, у тым ліку і тыя, каго прынята лічыць захавальніцамі хатняга ачага. Сярод іх былі і выкладчыкі нашага універстэта людзі, чыя місія ў мірны час заключалася ў тым, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае. Але калі прыйшла вайна, яны, не вагаючыся, узялі ў рукі зброю, каб абараніць сваю краіну.

Студэнты даведаліся 12 яркіх гісторый прадстаўніц самых розных прафесій і навуковых сфер, якія паказалі прыклад сапраўднага патрыятызму, мужнасці і самаадданасці.

Лізавета Пецюкевіч:

– Гераіні выставы даказалі, што прафесія выкладчыка – гэта перш за ўсё здольнасць захоўваць Чалавечнасць у нечалавечых умовах, ахвяраваць сабой дзеля іншых, здольнасць не губляць надзею нават у самыя цёмныя часы. Іх лёсы – гэта гісторыі пра тое, як звычайныя жанчыны, маці, жонкі, дочкі, выконваючы свой абавязак, набліжалі нашу Вялікую Перамогу.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.