Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць 28.05.2026 адкрытую віктарыну па беларускай мове для вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Парадак правядзення
З 11.00 да 19.00 28.05.2026 (чацвер) удзельнікам конкурсу неабходна адказаць на пытанні віктарыны (будуць дасяжныя толькі ў гэты час), змешчаныя па дадзенай спасылцы.
https://philology.bsu.by/by/abiturientu/konkurs?view=quizzes
На віктарыну адводзіцца – 40 хвілін. Кожны вучань мае адну спробу. Памятайце аб тым, што важна пакінуць кантактныя звесткі для зваротнай сувязі.
Арганізатары конкурсу падводзяць вынікі на працягу тыдня.
Пераможцы атрымліваюць дыпломы і прызы (колькасць вызначаецца арганізатарамі).
Тэлефоны для даведак:
+375 17 249-13-65 (Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры);
+375 17 392-51-42 (Наталля Уладзіміраўна Чарнаброўкіна, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства).


BY

