Сэрвісы

ЗАГАДКАВАЯ ВІКТАРЫНА

ЗАГАДКАВАЯ ВІКТАРЫНА

Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць - хто такі? Дзе аўторак ідзе раней, чым панядзелак? Калі ідзе дождж, дык пад якім дрэвам будзе сядзець заяц?

На гэтыя і многія іншыя цікавыя пытанні пастараліся адказаць замежныя студэнты – ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні "Загадкавая віктарына", якая была праведзена 25 мая 2026 года на 1 курсе спецыяльнасці "руская філалогія" ў межах вывучэння дысцыпліны "Фалькларыстыка". Мэтай гульні, як зразумела з назвы, быў пошук адгадак на розныя загадкі.

Загадкі – адзін з самых папулярных і займальных жанраў фальклору. Знаёмячыся з імі, замежныя навучэнцы мелі магчымасць адначасова і лепш даведацца пра беларускую і рускую вусную народную творчасць, і праверыць сваю кемлівасць, і цікава правесці час.

У арганізацыі і правядзенні віктарыны ўдзельнічалі: дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Славяна Вячаславаўна Шамякіна, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Вера Сяргееўна Дзянісенка, спецыяліст па забеспячэнні вучэбнага працэсу вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Ганна Сяргееўна Іванова.

ph010620269716546678909.jpg

ph01062026910865678987.jpg

ph01062026861368917367913.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image