Сэрвісы

ПАЗНАЁМ СВЕТ ПРАЗ МОВЫ

ПАЗНАЁМ СВЕТ ПРАЗ МОВЫ

26 верасня 2026 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня еўрапейскіх моў, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства С.М.Якуба прынялі ўдзел у дыспуце «Пазнаём свет праз мовы».

У сваіх выступленнях навучэнцы засяродзіліся на гісторыі свята, яго мэтах і задачах, звярнулі ўвагу на тыпалогію еўрапейскіх моў, этапы іх станаўлення і развіцця. Студэнты прэзентавалі звесткі пра такія еўрапейскія мовы, як карэльская, баскская, каталанская, адзначылі іх статус у грамадстве, адметныя асаблівасці і падабенства з іншымі мовамі. Падчас суразмоўніцтва было выказана меркаванне, што ўсе мовы свету з’яўляюцца фенаменальнымі, бо адлюстроўваюць жыццё, культуру, светапогляд пэўнага народа – пакуль жыве мова, жыве і народ.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.