Сэрвісы

Дыялог культур і падтрымка першакурснікаў: сустрэча дэкана філалагічнага факультэта БДУ з замежнымі студэнтамі

Дыялог культур і падтрымка першакурснікаў:  сустрэча дэкана філалагічнага факультэта БДУ з замежнымі студэнтамі

10 лістапада 2026 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча дэкана С.А. Важніка з замежнымі студэнтамі 1 курса. Мерапрыемства стала важнай часткай адаптацыі першакурснікаў да ўніверсітэцкага жыцця і дазволіла абмеркаваць першыя вынікі навучання, актуальныя пытанні і будучыя вучэбныя задачы. На сустрэчы таксама прысутнічалі намеснік дэкана па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі Т.І. Місько, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры прыкладной лінгвістыкі А.М. Дарагакупец-Навіцкая і загадчык Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору В.С.Дзенісенка.

Атмасфера сустрэчы была напоўнена дабразычлівасцю і ўзаемнай павагай. Студэнты расказалі пра першыя месяцы вучобы, падзяліліся ўражаннямі ад знаёмства з універсітэтам і адукацыйным працэсам, а таксама задалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй навучання і блізкай сесіяй. Прадстаўнікі кіраўніцтва факультэта ўважліва выслухалі першакурснікаў і далі неабходныя тлумачэнні, падкрэсліўшы, што факультэт адкрыты для дыялогу і гатовы падтрымліваць замежных студэнтаў на ўсіх этапах іх навучання.

Завяршэннем сустрэчы стала яркае выступленне студэнтаў 21 і 22 групы спецыяльнасці «Руская філалогія» (куратары Я.В. Місько і С.В. Халілі-Квасава), якія расказалі пра традыцыі Кітая і Туркменістана. Пяшчотная мелодыя народнага кітайскага танца, заварожваючы рытм туркменскага танца Куштдэпдзі, верш Махтумкулі Фрагі пра прыгажосць Туркменістана і характар яго гордага народа, цудоўны кітайскі хіп-хоп у выкананні Сун Цзычэн і песня пра Радзіму, тэатралізаваныя дыялогі, артыстычныя спевы пра каханне і акампанемент на гітары ў выкананні Алтамырата Ылясава – менавіта так замежныя студэнты 1 курса «увайшлі» ў дружную сям’ю філалагічнага факультэта. У сваім выступленні яны падкрэслілі, што вельмі рады таму, што БДУ гасцінна адкрыў перад імі дзверы вышэйшай адукацыі і дружбы. Сустрэча не толькі дазволіла абмеркаваць вучэбныя пытанні, але і стала наглядным прыкладам міжкультурнага дыялогу, узаемнай павагі і адкрытасці, якія складаюць важную частку жыцця філалагічнага факультэта.

ph11112026912739817.jpg

ph111120261927398723.jpg

ph11112026182389172937.jpg

ph11112026182789312893.jpg

ph1111202618279871207.jpg

ph11112026182798739871.jpg

ph11112026982739817938719.jpg

ph1120261872681672387.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image