19 лістапада на філалагічным факультэце адбылася сустрэча чэмпіёна свету па хакеі, удзельніка Алімпійскіх гульняў, гульца сборнай Славакіі і капітана хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) Ёзафа Штумпэла са студэнтамі, якія вывучаюць славацкую мову. Для хакеіста гэта была добрая нагода сустрэцца з фанатамі, цяперашнімі і будучымі, а для студэнтаў-славістаў - пачуць мову, якую яны вывучаюць і якой мараць авалoдаць дасканала.
{gallery}2010-11-23{/gallery}


BY 
