Сэрвісы

Адкрытая дыскусія на тэму «Свет моў»

Этапы правядзення

I тур. Папярэдні адбор конкурсных прац.

З агульнай колькасці прац будуць адабраныя 10 найбольш адпаведных крытэрыям эсэ.

II тур. Экспертная ацэнка.

Адабраныя працы прадстаўляюцца для ацэнкі  журы.

Журы выстаўляе балы за кожную працу.

III тур. Выніковы.

На аснове атрыманых ацэнак за працы Аргкамітэт вызначае пераможцаў. Прызавымі прызнаюцца 3 - 5 лепшых прац. Спрэчныя выпадкі вырашаюцца паўторным разглядам з выкарыстаннем дадатковых крытэрыяў ацэнкі, такіх як арыгінальнасць, мастацкасць і інш.

Крытэрыі ацэнкі

1. Аб'ём працы - да 3 старонак;

2. Максімальна глыбокае раскрыццё тэмы;

3. Наяўнасць спасылак на выкарыстаную літаратуру;

4. Лаканічнасць у выкладзе тэмы;

5. Стылістычная аднастайнасць тэксту;

6. Актуальнасць тэмы эсэ;

7. Выкананне арфаграфічных, пунктуацыйных і стылістычных нормаў англійскай мовы.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: назва файла - прозвішча аўтара; тэкст працы (шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал - адзінарны, палі: верхняе і ніжняе - 2 см, левае і правае - 3 см). Аб'ём матэрыялаў - да 3 старонак.

Спасылкі афармляюцца ўнутры тэксту ў квадратных дужках паводле ўзору: [1, с. 27]. У канцы працы падаецца поўны спіс крыніц у алфавітным парадку (шрыфт 12pt).

Image

Рэсурсы

Image
Image