24 лістапада 2011 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі праведзены ХІ Шырмаўскія чытанні. Іх арганізатарамі традыцыйна выступілі кафедра тэорыі літаратуры на чале з загадчыкам, доктарам філалагічных навук, прафесарам В. П. Рагойшам, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору (загадчык – кандыдат філалагічных навук , дацэнт Т. А. Марозава), кафедра беларускай літаратуры і культуры (загадчык – доктар філалагічных навук, прафесар Т. І. Шамякіна) і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фалькларыстыка» (кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. В. Прыемка). Як і ўсе папярэднія, дадзеная канферэнцыя з’яўляецца сведчаннем нашай павагі да выдатнага беларускага фалькларыста, этнамузыказнаўцы, збіральніка, выдаўца, рэдактара, інтэрпрэтатара і папулярызатара народнай песні, кіраўніка знакамітай на ўвесь свет музычнай капэлы Рыгора Раманавіча Шырмы.
{gallery}2011-11-28{/gallery}
На ўдзел у Чытаннях было пададзена каля 90 заяў. Сярод удзельнікаў – студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі з сямі ВНУ рэспублікі (Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. Шамякіна), Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі і дзвюх замежных ВНУ (Карлаў універсітэт (Прага, Чэхія) і Паўднёва-Заходні універсітэт імя Неафіта Рыльскага (Благоеўград, Балгарыя).
З прывітальным словам да удзельнікаў Чытанняў звярнуўся намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце, дацэнт кафедры славянскіх літаратур, кандыдат філалагічных навук, дацэнт П.І. Навойчык. З радасцю далучыўся да работы канферэнцыі ганаровы госць Чытанняў, вядомы скульптар, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Іван Якімавіч Міско. Музычнае прывітанне прагучала ад гасцей Чытанняў – фальклорнага гуртка «Вясёлка» з Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (кіраўнік – ст. выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Н. Петухова). На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены даклады “Кагнітыўны патэнцыял народнай культуры” кандыдата філалагічных навук, прафесара кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Аляксея Рагулі і “Кітайскі народны каляндар і еўрапейскі міфалагічны бесціярыум” доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры Т. І. Шамякінай. Арганізацыйныя моманты пленарнага пасяджэння ажыццяўляла супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, магістрант кафедры тэорыі літаратуры Маргарыта Латышкевіч. Прыгожым завяршэннем пленарнага пасяджэння стала выкананне кола беларускіх народных песень студэнткамі філалагічнага факультэта БДУ Русланай Карахоевай і Ганнай Небаўсенка.
Работа Чытанняў была арганізавана на 4 секцыях: «Фальклор у культуралагічным і лінгвістычным аспектах» (старшыні: старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Боганева Алена Міхайлаўна, кандыдат культуралогііУА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” Калацэй Вячаслаў Віктаравіч), «Традыцыйныя жанры фальклору: Паэтыка. Семантыка» (старшыні: к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедрыэтналогіі і фалькларыстыкі УА “Беларускі дзяржаўны пеагагічны ўніверсітэт імя М. Танка” А. Ю. Лозка і к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры В. В. Прыемка), «Фальклор і літаратура» (старшыні: Старшыня:к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ У. Ю. Верына і к.ф.н., прафесар, прафесар кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Лявонава Ева Аляксандраўна), «Міфалогія, фальклор, сучаснасць (старшыні: к.ф.н., дацэнт, дацент кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Н. У. Ламека і к.ф.н., дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ Т. В. Лук’янава). Колькасць дакладаў сведчыць, што тэматыка заяўленых падчас працы Шырмаўскіх чытанняў работ пашыраецца.
У рамках ХІ Шырмаўскіх чытанняў у фармаце «круглага стала» таксама традыцыйна быў праведзены VРэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі, этналогіі ў ВНУ і іншых нвучальных установах» (старшыня – д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і літаратуры БДУ Т. І. Шамякіна). Асноўная праблема, да якой звярнуліся ўдзельнікі навукова-метадычнага семінара (к.ф.н., прафесар Аляксей Рагуля, к.ф.н., дацэнт А. Ю. Лозка, навуковы супрацоўнік А. М. Боганева, к.ф.н., дацэнт У. Ю. Веріна, скульптар Іван Якімавіч Міско, к.ф.н., дацэнт М. П. Кенька, к.ф.н., дацэнт Р. М. Кавалёва, к.ф.н., дацэнт В. В. Прыемка, супрацоўнік кафедры тэорыі літаратуры В. І. Лынша, аспірант кафедры тэорыі літаратуры Г. Жагала, аспірант Вольга Рудая, к.ф.н., выкладчык Т. В. Лук’янава), – фалькларызм і яго тыпы. З базавым дакладам «Тыпы фалькларызму» выступіла к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ Р. М. Кавалёва.
Матэрыялы ХІ Шырмаўскіх чытанняў і VРэспубліканскага навукова-метадычнага семінара «Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі, этналогіі ў ВНУ і іншых нвучальных установах» будуць апублікаваныя ў восьмым выпуску зборніка навуковых артыкулаў «Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі», выданне якога запланавана на май 2012 года.


BY 
