Сэрвісы

Рэгіянальны форум маладых выкладчыкаў рускай мовы, аспірантаў і студэнтаў-русістаў

Рэгіянальны форум маладых выкладчыкаў рускай мовы, аспірантаў і студэнтаў-русістаў “Падтрымка рускай мовы як асновы развіцця інтэграцыйных працэсаў у СНД” праходзіў у Мінску 21 – 24 лістапада 2011 года на базе філалагічнага факультэтаБеларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Расійскага цэнтра навукі і культуры. Форум быў арганізаваны Тульскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Л.М.Талстога ў межах Федэральнай мэтавай праграмы “Руская мова” на 2011 – 2015 гады. У працы форума прынялі ўдзел вучоныя з Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі.

{gallery}2011-11-30{/gallery}

На ўрачыстым адкрыцці форума з прывітальным словам выступілі дэкан філалагічнага факультэта БДУ, Старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар І.С.Роўда; кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Беларусі А.С.Ламакін; прарэктар Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л.М.Талстога дацэнт В.С.Якушына.

Акрамя пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, прайшлі адкрытыя ўрокі, метадычныя семінары, майстар-класы.

На працягу ўсіх дзён работы форума ўдзельнікі маглі азнаёміцца з выстаўкай сучаснай вучэбна-метадычнай, даведачнай, навукова-папулярнай літаратуры расійскіх і беларускіх выдавецтваў. Падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для вышэйшай школы былі перададзены філалагічнаму факультэту БДУ. 

Image

Рэсурсы

Image
Image