Сэрвісы

Конкурс творчых праектаў «Мова – культура – сучаснасць»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, савет маладых вучоных аб’яўляе Конкурс творчых праектаў «Мова – культура – сучаснасць» да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9–11класаў школ, гімназій, ліцэяў. Працы прымаюцца з 24 студзеня па 24 лютага ўключна.

У конкурсе могуць удзельнічаць наступныя праекты:

 1. Апавяданне, верш або п’еса пра сучасную моладзь. Тэкст прадастаўляецца ў раздрукаваным ці электронным выглядзе (фарматы Word, RTF ці PDF), аб’ём да 10 старонак, шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см. Мова – беларуская альбо руская.

 2. Рэклама мовы, на якой ты размаўляеш. Уявіце сябе агентамі школы міжнародных камунікацый ці прадстаўнікамі зямлян у Космасе. Як заахвоціць іншых вывучэннем ці выкарыстаннем у гутарцы тваёй мовы? Вітаюцца самыя неверагодныя ідэі. Праекты прадастаўляюцца ў раздрукаваным ці электронным выглядзе ў любых фарматах: Word, RTF, PDF (аб’ём да 3 старонак, шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см), прэзентацыі PowerPoint (аб’ём да 20 слайдаў), аудыё- і відэафайлы (працяг да 5 хвілін) і інш. Мова – беларуская альбо руская.

3. Эсэ«Чаму я выбіраю гэтую мову?». У нашай двухмоўнай краіне выбар мовы зносін аказваецца культурназначным. Дык чаму ты выбіраеш менавіта гэтую мову? Тэкст эсэ прадастаўляецца ў раздрукаваным або электронным выглядзе (форматы Word, RTF ці PDF), аб’ём да 3 старонак, шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см. Мова – беларуская альбо руская.

4. Пераклад верша з рускай мовы на беларускую мову альбо наадварот, верша з беларускай мовы на рускую мову. Любы аўтар. Любы твор. Любы тып перакладу, акрамя падтэкставага. Тэкст перакладу прадастаўляецца ў раздрукаваным або электронным выглядзе (форматы Word, RTF ці PDF), шрыфт Times New Roman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см.

Па кожным кірунку конкурс праводзіцца асобна. Магчыма адначасовае ўдзельнічаць ва ўсіх чатырох праектах. Аўтарства можа быць індывідуальным і калектыўным.

 Конкурсныя праекты павінны ўтрымліваць інфармацыю пра аўтара: імя і прозвішча ўдзельніка, дата нараджэння, хатні адрас, установа адукацыі, клас.

 Падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў – 29 лютага 2012 года.

Пераможцаў чакаюць прызы.

 Працы прымаюцца па адрасе: 220030, Мінск, вул. Карла Маркса, д. 31, кафедра рускай мовы, Зуевай В.У; адрас для адпраўлення работ па E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

 Вам адкажуць на ўсі пытанні па тэлефонах: (+37544) 516-11-46, (+37529) 720-59-96, Вольга Уладзіміраўна Зуева.

Чакаем вашы праекты!

Image

Рэсурсы

Image
Image