Афіцыйнае адкрыццё Тыдня беларускай мовы адбылося на філалагічным факультэце 21 лютага. Гасцямі філфака сталі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар С.А. Маскевіч, рэктар БДУ акадэмік С.У. Абламейка, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук А.А. Лукашанец, паэт-песеннік У.І. Карызна. Выступоўцы адзначылі, што павага да роднай мовыз’яўляецца адным з найбольш важных фактараў мірнага існавання грамадства, стратэгічным складнікам адукацыйнай і культурнай палітыкі. Паняцце “родная мова” арганічна дапаўняецца паняццем “шматмоўнасць”, якое ЮНЭСКА імкнецца прапагандаваць, заахвочваючы вывучэнне прынамсі трох моў: роднай, нацыянальнай і міжнароднай.
Паэт-песеннік, аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі У.І. Карызна прачытаў узнёсла-пранікнёныя і патрыятычныя вершы, прысвечаныя нашай роднай мове.
У літаратурна-музычнай кампазіцыі “Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова...” прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела гуманітарна-асветніцкай работы фундаментальнай бібліятэкі БДУ, узорны харэаграфічны ансамбль “Першацвет” і інструментальны ансамбль “Чабарок” СШ № 71 г. Мінска (кіраўнік М.Я. Клімовіч). Акрамя вершаў на беларускай мове, у якіх ушаноўваецца краса і моц роднага слова, у выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ прагучалі вершы на ўсіх мовах, якія вывучаюцца ў нашым універсітэце.
{gallery}2012-02-21{/gallery}


BY 
