Сэрвісы

"Фестываль эстрады"

18 красавіка ў Ліцэі БДУ прайшоў штогадовы "Фестываль эстрады". Самыя таленавітыя студэнты ўніверсітэта прадэманстравалі свае здольнасціперад прафесійным і студэнцкім журы.

Філалагічны факультэт прадстаўлялі Аляксандра Сабельнікава з песняй «Яны», Уладзіслаў Чыжыкаў з джазавай кампазіцыяй «Feeling good» і квартэт «N.J.J.K.» (у складзе Наталлі Ключнік, Юліі Пагосавай, Юліі Смаляковай і Кацярыны Мяркулавай) з бліскучым шоу"бурлеск" і песняй «Spotlight».

Кожны ўдзельнік у гэтым годзе мог пахваліцца яркім і запамінальным нумарам. Гледачы ж паспелі за час мерапрыемства пабываць на Ямайцы, Усходзе, паслухаць оперу, Уітні Хьюстан і Элвіса Прэслі, здзівіцца лятаючаму шару і пахвалявацца, назіраючы за трукамі ролераў.

Нялёгкай задачай для журы быў выбар лепшых з лепшых. Самым арыгінальным нумарам стаў нумар Аляксандра Шульгана на ролікавых каньках(ГІУСТ). У намінацыі танец першай стала група «Silfida» (Інстытут журналістыкі), другімі – хлопцы з «Power rangers» (Механіка-матэматычны факультэт), трэцяй – Юлія Касабуцкая (Інстытут журналістыкі). Залатым голасам была прызнана Аляксандра Трушэль (Юрыдычны каледж).

Як жа выступілі прадстаўнікі філалагічнага факультэта? Паверце, яны нас не падвялі! У мінулым годзе наш факультэт быў названы "Самым творчым", а ў гэтым годзе наш студэнт Уладзіслаў Чыжыкаў атрымаў "ГРАН-ПРЫ" конкурсу (Улад таксама заняў другое месца ў намінацыі "Вакал"). Віншуем пераможцу і дзякуем Аляксандры, групе N.J.J.K. і Уладзіславу за бліскучае выступленне! Філалагічны факультэт ганарыцца Вамі!

{gallery}2012-04-27_3{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image