Сэрвісы

69 навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў

25 красавіка 2012 г. адбылася 69 навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У межах канферэнцыі на філалагічным факультэце працавалі 28 секцый і падсекцый (праграму канферэнцыі гл. тут). У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 280 дакладчыкаў. Значную частку ўдзельнікаў склалі аспіранты і магістранты. Варта адзначыць удзел у канферэнцыі студэнтаў малодшых курсаў, для якіх падрыхтоўка дакладаў і абмеркаванне іх на пасяджэннях секцый сталі першымі вопытамі навуковай камунікацыі, а таксама выступленні 16 замежных студэнтаў, якія вучацца на філалагічным факультэце, і студэнткі з г. Кастанай (Казахстан). Старшыні секцый адзначылі праблемны характар дакладаў, добрае валоданне аўтарамі метадамі сучасных філалагічных даследаванняў, высокі ўзровень дыскусій.

{gallery}2012-05-10{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image