14 лістапада па ініцыятыве Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта адбылася сустрэча студэнтаў-філолагаў і супрацоўнікаў універсітэта з Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым – Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ганаровым членам Расійскай Акадэміі Мастацтваў, членам Беларускага саюза мастакоў, кандыдатам мастацтвазнаўства. Высокапастаўлены госць распавёў слухачам пра ролю класічнага музея ў сучасным грамадстве, пра тое, што ў ёй павінна заставацца і застаецца непарушным, а што непазбежна змяняецца; нагадаў, наколькі важна для кожнага чалавека веданне культурнай гісторыі свайго краю і далучэнне да яе. У.І. Пракапцоў падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад беларускімі музеямі сёння, выказаў пажаданні адносна супрацоўніцтва музеяведаў і філолагаў, адказаў на пытанні аўдыторыі.
Сустрэча, якая прайшла ў атмасферы жывой узаемнай цікавасці, надоўга застанецца ў памяці яе ўдзельнікаў.
{gallery}2012-11-19{/gallery}


BY 
