Сэрвісы

Навуковыя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Юльяна Сяргеевіча Пшыркова

28 лістапада прайшлі Навуковыя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння вядомага даследчыка беларускай літаратуры Юльяна Сяргеевіча Пшыркова. Прагучалі выступленні загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры, доктара філалагічных навук, прафесара Т.І. Шамякінай («Значэнне творчасці Ю.С. Пшыркова для развіцця беларускага літаратуразнаўства»), загадчыка кафедры тэорыі літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара В.П. Рагойшы («Ю.С. Пшыркоў – даследчык літаратуры»), кандыдата філалагічных навук, дацэнта У.А. Навумовіча («Жыццё і творчасць Ю.С. Пшыркова»), кандыдата філалагічных навук, дацэнта М.П. Кенькі («Праца Ю.С. Пшыркова ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР»), кандыдата філалагічных навук, дацэнта А.Л. Вераб'я («Юльян Пшыркоў і Уладзімір Караткевіч»), у якіх шматаспектна была раскрыта біяграфія і дзейнасць літаратуразнаўцы. Юльян Сяргеевіч працаваў на філалагічным факультэце БДУ ў далёкія 1945 – 1957 гады, выхаваў цэлую плеяду навукоўцаў (А.А. Лойку, К.Р. Хромчанку і іншых). Акрамя гэтага, ён узняў беларускае літаратуразнаўства на новы ўзровень, поўнасцю адмовіўся ад вульгарызатарскіх схем у вывучэнні літаратуры, удзельнічаў у падрыхтоўцы акадэмічных выданняў, распачаў вывучэнне творчасці Якуба Коласа па новых прынцыпах, сабраў матэрыялы і выдаў манаграфію пра бацьку М. Багдановіча, даследаваў літаратурнае жыццё 1920-х гадоў, творчасць Я. Брыля, У. Дубоўкі, К. Крапівы, А. Макаёнка, М. Танка, І. Шамякіна, а таксама разам з Н.С. Перкіным з'яўляўся аўтарам падручніка па беларускай літаратуры для сярэдніх школ, які вытрымаў 9 перавыданняў.

На мерапрыемстве прысутнічалі дочкі Юльяна Сяргеевіча – Вольга і Таццяна, якія заканчвалі філалагічны факультэт БДУ і рэалізаваліся ў працы як філолагі, а таксама ўнучка даследчыка – Юлія Усеваладаўна, урач алімпійскай зборнай. Напрыканцы чытанняў Таццяна Юльянаўна падзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра свайго бацьку.

{gallery}2012-12-05{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image